Раіса Андрэеўна БАРАВІКОВА
(нар. 11 мая 1947, в. Пешкі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—1977 г. — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 г. — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах намеснік, у 2000—2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).
Сябра СП СССР (з 1977).
Дэбютавала ў друку ў 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990). Аўтар аповесці «Кватарантка» (1980), кніжкіе з рускай, украінскай і польскай моў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий