Раіса Андрэеўна БАРАВІКОВА
(нар. 11 мая 1947, в. Пешкі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—1977 г. — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 г. — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах намеснік, у 2000—2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).