Чтение – лучший способ расслабиться и даже 6 минут за книгой может хватить чтобы снизить уровень стресса на 68%. Согласно новым исследованиям, чтение в этом смысле срабатывает лучше и быстрее чем другие методы успокоения “измотанных” нервов, такие как, прослушивание музыки (на 61%), прогулка (на 42%) или чашка чая (на 54%)

”Поры года”

У бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода працягваецца акцыя летняга чытання “Пакліч у госці казку. 21 ліпеня адбылася гутарка-гульня  ” Поры года”.    

Кожная пара года непаўторная. Зімой - гэта танец сняжынак, вясной - першыя пралескі і прылёт птушак, летам - яркае сонейка і салодкія ягады, а восенню - шматкаляровае ўбранне прыроды. Па-свойму ўнікальныя і 12 месяцаў, з якіх складаюцца чатыры пары года.

У ходзе гутаркі дзеці чыталі вершы, прымаўкі пра месяцы года Віктара Кажуры “Пакацілася сонейка…”. З захапленнем удзельнічалі ў гульнях ”Адгадай пра што ідзе гаворка”, ”Падумай і адкажы” і з цікавасцю адгадвалі загадкі.

  




Комментариев нет: