Сельская бібліятэка-клуб №8 в. Вялікая Ухалода запрашае пазнаёміцца з кнігай Алеся Савіцкага “Карабін”.
Гэта кніга пра адважную барацьбу
беларусаў з чужынцамі ў акупаваным фашыстамі горадзе, калі не толькі дарослыя, але
і падлеткі гарэлі жаданнем вызваліць родны край. Смелыя, кемлівыя і дасціпныя,
Генка і Лёнік не збіраюцца сядзець у хаце, пакуль іх бацькі змагаюцца з
ворагам. Яны мараць трапіць да партызанаў. Але на гэтым шляху іх чакае нямала
складаных і трагічных выпрабаванняў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий