Чтение – лучший способ расслабиться и даже 6 минут за книгой может хватить чтобы снизить уровень стресса на 68%. Согласно новым исследованиям, чтение в этом смысле срабатывает лучше и быстрее чем другие методы успокоения “измотанных” нервов, такие как, прослушивание музыки (на 61%), прогулка (на 42%) или чашка чая (на 54%)

“Гаворым і чытаем па беларуску”

 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы.

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, -

Ты самацветаў яскравая нізка.

                                     У. Дубоўка

 У сельскай бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода 19 лютага прайшлі гучныя чытанні “Гаворым і чытаем па беларуску” з вучнямі ДУА “Вялікаўхалодскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага району” . У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.

Вучні чыталі вершы і апавяданні класікаў беларускай літаратуры (А.Якімовіча, А.Пісьмянкова, Я.Бяганскай, М.Танка,У.Караткевіча), адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі.

На прыканцы сустрэчы  свята дзецям было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё.

 


 

 

 

 

 

 

 

 

Комментариев нет: