Вядома, што кніга жыве, пакуль яе чытаюць. А каб юныя чытачы не запамятавалі беларускіх класікаў, 1 лістапада ў сельскай бібліятэцы-клубе № 8 в. Вялікая Ухалода падчас восеньскіх канікул прайшлі хвіліны радаснага чытання “А пачнём мы казку так…” , прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам кожнага з пісьменнікаў. Яны даведаліся пра тое, што Я. Купала і Я. Колас нарадзіліся ў адзін год, але былі вельмі рознымі па творчай манеры, стылю, чалавечаму характару. Потым гучалі творы вялікіх песняроў у выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі і ў выкананні саміх вучняў. Атрымалася вельмі цікавая і змястоўная сустрэча з творамі вялікіх майстроў слова.
Комментариев нет:
Отправить комментарий