Чтение – лучший способ расслабиться и даже 6 минут за книгой может хватить чтобы снизить уровень стресса на 68%. Согласно новым исследованиям, чтение в этом смысле срабатывает лучше и быстрее чем другие методы успокоения “измотанных” нервов, такие как, прослушивание музыки (на 61%), прогулка (на 42%) или чашка чая (на 54%)

Прэзентацыя кнігі «Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа» ў сельскай бібліятэцы-клубе в. В.Ухалода.


У сэрца павінна быць тайна,

Я гэта ад сэрца кажу.

Каханнем, крыклівым і тайным

Не варта падманваць душу.

Каханне жыве непрыкметна,

Як хвалі рачной ускалых.

Каханне жыве для сусвету,

Каханне жыве для дваіх.

Менавіта гэтыя радкі прагучалі напачатку прэзентацыі кнігі  «Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа», якая адбылася ў сельскай бібліятэцы-клубе №8 в.В.Ухолода, 17 кастрычніка, у рамках Тыдня бацькоўскай любові. Узаемаадносіны ў сям’і Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча і Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч могуць служыць яскравым прыкладамм для тых, хто ўжо сёння задумваецца аб будучым і вучыцца будаваць сямейны Храм.   Навучэнцы 6-11 класаў ДУА “Вялікаўхалодская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” з  інтарэсам і ўвагай слухалі аповяд вядучых -  бібліятэкара Надзеі Мацюшонак і вучня 11 класа  Аляксея Дзям’янчыка аб укладзе сямейнага жыцця беларускага Песняра і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны. У гэтым доме ніхто ніколі не павышаў голасу, тут заўсёды панавала ўвага і ўзаемаразуменне.

Лёс падараваў Якубу Коласу каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё жыццё стала яго зоркай, натхненнем, спадзяваннем, шчасцем.  Вельмі важна данесці гэты факт да сённяшняй моладзі, да пакалення, якому належыць будучыня нашай краіны. У кнізе прадстаўлена шмат пісем з асабістай перапіскі паэта і яго Музы. Яны раскрываюць духоўнае багацце паэта, яго ўменне кахаць і берагчы блізкага чалавека, давяраць яму. Колькі цяпла і ласкі ў кожным з гэтых пісем!

Прыемна, што  навучэнцы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, прачыталі вершы Канстантціна Міхайлавіча, прысвечаныя жонцы, Марыі Дзмітрыеўне. Сярод чытальнікаў былі: Аляксандра Парчэўская, Мікіта Круглік, Кірыл Ягораў, Дар’я Палазнік.  Верш паэта В.Шніпа “Балада Марыі Міцкевіч” прачытаў Аляксей Таўпыга. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Надзея Мацюшонак падкрэсліла: “Калі твор Якуба Коласа “Новая зямля” па праву лічыцца энцыклапедыяй сялянскага жыцця, то кнігу “Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа” можна назваць энцыклапедыяй сямейнга жыцця”.

 Да правядзення мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Душою і сэрцам я з вамі”, на якой была прадстаўлена творчасць Народнага паэта Якуба Коласа. На прэзентацыі прысутнічалі намеснік дырэктара школы па асноўнай дзейнасці Піліпёнак М.Ф., класныя кіраўнікі і настаўнікі -філолагі.







Комментариев нет: