У сельскай бібліятэцы-клубе №8 в. Вялікая Ухалода 21 лютага прайшоў турнір знайцоў “Падарожжа ў родную мову” да Міжнароднага дня роднай мовы з вучнямі ДУА “Вялікаўхалодская сярэдняя школа Барысаўскага району”.
У час мерапрыемства дзеці
пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова —
генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.
Вучні здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу «Дакраніся да роднага слова», якая раскрыла чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання.
Родная мова не страціць актуальнасці, пакуль ёй будзе карыстацца народ.
Комментариев нет:
Отправить комментарий